Беларусь...

Зноў узносіцца над зямлёю
Калакольны, прыгожы звон.
І над мною, і над табою,
Быццам вецер праносіцца ён.

Над балотам, і лесам, і лугам,
І над возерам, дакранаясь вады,
Над сялянінам і яго плугам-
Звон як птушка – склікае сюды.

Сонца ўсходзіць тут і заходзіць,
Асвяшчая краіну маю.
Добра тут сустракаюць, праводзяць,
А я аб гэтым песню пяю!

Вось узняліся кветкі да сонца,
І цудоўна пяюць салаўі,
Вялізарныя рэкі, бясконца,
Цягнуць у мора воды сваі.

Гарады старажытныя, вёскі,
Тыя людзі, што ў іх жывуць.
Тое, чым ганарыўся Гусоўскі,
І пра што спявакі нам пяюць.

Тут крыжы над касцёлам, царквою,
Засцерагаюць нас ад бяды,
Ахрышчоныя святою вадою,
Прыходзяць людзі сюды.

І жывуць тут добрыя людзі,
Як жылі заўсёды ў вяках.
Той, хто быў – нікалі не забудзе;
Як ад шчасця слёзы у вачах,

Калі чароўна душу захапляе,
Быццам полымя ў сэрцы тады;
Калі скажыце – “...так не бывае...”,
Прыязджайце проста сюды.

І, калі гэта ўсё вы убачыце-
Зразумееце. А калі не-
То тады вы мяне прабачайце
І пакіньце ўсё для мяне.

Усё гэта адно толькі слова,
Назаву, і не памылюсь,
Тут няма нічога такога-
Гэта проста – мая Беларусь!!
×

Опубликовать сон

Гадать онлайн

Пройти тесты